Аб Латвіі

Латвійская Рэспубліка – унітарная дзяржава, парламенцкая рэспубліка ў Паўночнай Еўропе. Латвія мяжуе з Эстоніяй на поўначы, з Расіяй -на усходзе, з Беларуссю - на паўднёвым усходзе і з Літвою - на поудні.


Агульная плошча Латвійскай Рэспублікі складае - 64 589 кв. км.


Сталіца - Рыга

4 мая - Дзень Незалежнасці

18 лістапада - Дзень абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі

Насельніцтва

У Латвіі па ацэнкавых дадзеных жыве 1.934.379 чалавек, у асноўным - латышы (76,97%), рускія (8,83%), палякі (2,6%), беларусы (1,4%).

У Латвіі няма дзяржаўнай рэлігіі. Большая частка рускамоўных вызнае праваслаўе, пераважная колькасць вернікаў сярод латышоў захаду і цэнтра краіны складаюць лютэране, на ўсходзе краіны распаўсюджаны каталіцызм.

Дзяржаўная мова - латышская

Прэзідэнт Латвійскай Рэспублікі - Раймандс Вейоніс з 8 ліпеня 2015 года

Прэм'ер-міністр Рэспублікі (афіцыйная назва пасады - прэзідэнт міністраў Латвіі) - Марыс Кучынскіс з 11 лютага 2016 года

Адміністрацыйна Латвійская Рэспубліка падзелена на 119-адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак 110 з якіх з'яўляецца краямі і 9 – рэспубліканскімі гарадамі, якія прыраўнены па статусу да краю

Валюта - Еўра

Эканоміка

Эканоміка Латвійская Рэспубліка арыентавана на лагістыку, банкаўскае абслугоўванне, турызм і харчовую прамысловасць.

Латвія падпісала пагадненне з Літвой і Эстоніяй аб заснаванні мытнага саюза, і таму аб'ём гандлю паміж гэтымі краінамі даволі вялікі.