Паважаныя спадарыні і спадары!
Латвія з'яўляецца для Беларусі дружалюбнай дзяржавай, важным і надзейным міжнародным партнёрам. Адкрыўшы Ганаровае консульства Латвійскай Рэспублікі ў горадзе Магілёве, мы стварылі яшчэ адну перспектыўную пляцоўку для развіцця добрасуседскіх адносін паміж народамі Латвіі і Беларусі, а таксама плённага супрацоўніцтва ў галіне бізнесу, культуры і навукі на рэгіянальным узроўні.
Веданне нацыянальнай гісторыі і культуры, разуменне традыцый, павага інтарэсаў адзін аднаго служаць добрым падмуркам для развіцця ўзаемавыгадных і партнёрскіх адносін паміж беларускім і латвійскім народамі.
Але галоўны лакаматыў партнёрства сёння выступае эканоміка. Дзелавыя колы нашых краін бачаць, што палітыкі гатовыя даць бізнэсу зялёны калідор. Ўзаемныя інтарэсы робяць нас аднадумцамі і паплечнікамі ў імкненні забяспечыць эканамічнае развіццё нашых краін. Здаровая эканоміка - здаровая палітыка. І гэта добрая нагода ісці насустрач адзін аднаму.
Праца па ўсталяванні цесных кантактаў асабліва ў транзітнай галіны паміж Латвіяй і Беларуссю мае ўсе шанцы, як у дыпламатычна-палітычнай плоскасці, так і на ўзроўні бізнес-кантактаў.
Аб'ём беларускіх грузаў, што перавозяцца па жалезнай дарозе ў напрамку латвійскай гавані, актыўна расце. Гэта ўсяляе ўпэўненасць у тое, што Рыга зможа стаць для Мінска яшчэ бліжэй. І ўжо многія ўяўляюць яе, як марскія вароты Беларусі.
Нашы дзверы заўсёды будуць адкрыты для вас. Наперадзе шмат карысная і вялікая праца.